Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наш агульны вораг — пуцінская ўлада». Ціханоўскі адказаў, ці зьяўляецца прарасейскім палітыкам


Сяргей Ціханоўскі на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні, 22 чэрвеня 2025
Сяргей Ціханоўскі на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні, 22 чэрвеня 2025

У Вільні адбываецца прэс-канфэрэнцыя вызваленых 21 чэрвеня беларускіх палітвязьняў. У ёй бяруць удзел лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская і яе муж, колішні прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Сяргей Ціханоўскі.

Падчас прэс-канфэрэнцыі Сяргей Ціханоўскі сказаў, што калі б ня дзеяньні кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, у Беларусі яшчэ ў 2020 годзе адбыліся б зьмены. Адказваючы на пытаньне літоўскага журналіста, Ціханоўскі сказаў, што ніколі ня быў прарасейскім палітыкам, а заўсёды быў прабеларускім. «Наш агульны вораг — пуцінская ўлада. Пакуль яна ня рухне, ніякай перамогі ў Беларусі ня будзе».

Ціханоўскі сказаў, што наведваў анэксаваны Расеяй Крым на адзін дзень, каб наведаць праваслаўны храм, у той час, калі яшчэ не цікавіўся палітыкай. «Крым — гэта тэрыторыя Ўкраіны», — сказаў ён і падкрэсьліў, што цалкам падтрымлівае Ўкраіну і лічыць прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага героем.

Сяргей Ціханоўскі сказаў, што не зьбіраецца ўмешвацца ў працу Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле яго, супрацоўнікі КДБ у зьняволеньні спрабавалі даваць яму дэзынфармацыю, а ён рабіў выгляд, што верыць. Ціханоўскі сказаў, што ягоная жонка зьяўляецца лідэрам апазыцыі, і ён не зьбіраецца прэтэндаваць на такую ролю, бо правёў 5 гадоў у ізаляцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG