Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт


Касьцёл сьвятых Сымона і Алены. Архіўнае фота
Касьцёл сьвятых Сымона і Алены. Архіўнае фота

Тры гады таму каталіцкі храм сьвятых Сымона і Алены закрылі пасьля «невялікага дзіўнага пажару».

Як паведаміў Telegram-канал «Katolik.life. Неафіцыйнае», рамонт будзе працягвацца 20 месяцаў.

«Адкрыцьця храму можна чакаць пасьля студзеня 2027 году», — адзначаецца ў паведамленьні.

Рэканструкцыя, якой папярэднічаў адпаведны тэндэр, пачалася ў канцы чэрвеня. Цяпер каля храму ўжо зьявілася тэхніка, а вакол яго ўсталявалі агароджу.

У выданьні нагадалі, што храм зачынілі пасьля «невялікага дзіўнага пажару», а але дагэтуль так і не прадставілі вынікі расьсьледаваньня гэтага інцыдэнту. Паводле афіцыйнай вэрсіі, адбылося ўзгараньне праводкі, але вернікі казалі пра тое, што чулі гук разьбітага шкла перад тым, як успыхнуў агонь, і бачылі дзіўных людзей ля храму.

Як раней паведамлялася, з гарадзкога бюджэту Менску на новую рэканструкцыю павінны выдаткаваць амаль 10 мільёнаў рублёў. Тэрмін работаў — 20 месяцаў. Яны павінны завяршыцца ў сьнежні 2026 году, а здача аб’екту ў эксплюатацыю заплянаваная на студзень 2027 году.

Сёлета ў скавіку ў дзяржаўным прадпрыемстве «Менская спадчына», якому належыць касьцёл, заявіла, што заплянаваны «комплекс рамонтна-аднаўленчых работ», якія ўключаюць замену і рамонт унутраных і вонкавых інжынэрных сетак і аднаўленчыя аздобныя працы. На прадпрыемстве паведамілі, што распрацавалі праектна-каштарысную дакумэнтацыю, якая прайшла адпаведную дзяржаўную экспертызу.



Гісторыя Чырвонага касьцёла:

  • 21 лістапада 1910 году — асьвячэньне касьцёла.
  • 1932 год — савецкія ўлады закрылі касьцёл, перад гэтым разрабавалі.
  • 1941 год — нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі там маліцца.
  • 1945 год — у храме разьмясьцілі кінастудыю «Савецкая Беларусь», зрабілі некалькі прыбудоваў.
  • 1960-я гады — касьцёл маглі ўзарваць, аднак спыніліся на перабудове пад патрэбы Дома кіно.
  • 1986 год — вернікі пачалі захады для вяртаньня касьцёла.
  • 16 траўня 1990 году — будынак вярнулі каталікам.
  • 26 жніўня 2020 году — амапаўцы ўзялі Чырвоны касьцёл у аблогу, зачынілі ўнутры дзясяткі вернікаў на 40 хвілін. Падстава — там нібыта хаваліся пратэстоўцы.
  • Ноч на 26 верасьня 2022 году — пажар у Чырвоным касьцёле. Улады заявілі аб прыпыненьні працы храма і нікога ўсярэдзіну не пусьцілі.
  • 6 кастрычніка 2022 году — стала вядома, што ўлады забіраюць у вернікаў Чырвоны касьцёл.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG