Дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА працытавала прэсавую сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант:
«Прэзыдэнтам прынята рашэньне аб памілаваньні 14-ці асуджаных. Гэта была просьба прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. У асноўным гэта замежнікі: 2 грамадзяніна Японіі, 3 грамадзяніна Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швэцыі і ЗША. У сьпісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасьць. Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэньне аб вызваленьні Ціханоўскага было прынята Прэзыдэнтам выключна з гуманных меркаваньняў, з мэтай узьяднаньня сям’і».
Пра вызваленьне палітвязьняў стала вядома 21 чэрвеня празь некалькі гадзін пасьля таго як спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам.
Форум