Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зазулінская: Працяг перасьледу не выгадны нікому, і прадстаўнікі рэжыму гэта добра разумеюць


Былыя палітзьняволеныя сустракаюцца са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні. 21 чэрвеня.
Былыя палітзьняволеныя сустракаюцца са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні. 21 чэрвеня.

«Нас можа задаволіць па-сапраўднаму толькі поўнае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, іх поўная рэабілітацыя і спыненьне рэпрэсій у Беларусі», — такім чынам прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская пракамэнтавала вызваленьне 21 чэрвеня шэрагу вязьняў.

«Працяг перасьледу не выгадны нікому. Мяркую, і прадстаўнікі рэжыму гэта добра разумеюць», — цытуе яе прэс-служба АПК.

Зазулінская зьвярнула ўвагу, што сярод 14 вызваленых маюцца «знакавыя дзеячы дэмакратычнай апазыцыі».

«Гэта вялікая і далікатная падзея — калі чалавек выходзіць з турмы пасьля доўгага зьняволеньня. Вельмі хочацца, каб у іх быў час аднавіцца, пабыць з тымі, хто чакаў, адчуць спакой і волю, пабыць дома, — адзначыла яна. — Мяркуючы па тым, што мы ведаем — усе вызваленыя тут жа адпраўленыя з Беларусі за мяжу. Таму наўрад ці ім удалося пабыць дома. Па сутнасьці мы маем справу з прымусовай дэпартацыяй, у абмен на свабоду. Але на волі лепш, чым у турме. Гэта думка мяне суцяшае».

Разам з тым, паводле слоў прадстаўніцы АПК, у зьняволеньні застаецца «як мінімум 1.300 чалавек, чые імёны вядомыя праваабаронцам».

Пасьля візыту ў Менск спэцпрадстаўніка ЗША па пытаньнях Украіны Кіта Келага і яго перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам на волю выйшла група палітвязьняў, сярод якіх муж беларускага дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, экс-супрацоўнік «Радыё Свабода» Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і швэдзкага грамадзянства Галіна Красьнянская, бізнэсовец Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG