Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская — Пуціну: Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расейскім салдатам быць на нашай зямлі..., ніколі ня зробіць Беларусь вашай


Уладзімір Пуцін 19 чэрвеня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме
Уладзімір Пуцін 19 чэрвеня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме

Апошнія заявы Уладзіміра Пуціна паказваюць, наколькі небясьпечны расейскі імпэрыялізм і якую пагрозу ён уяўляе — ня толькі для Беларусі, але і для Ўкраіны, Малдовы, Грузіі ці Армэніі, заявіла «Позірку» лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

«Расея не паважае сувэрэнітэт іншых краінаў і гатовая мяняць межы сілай», — сказала беларуская лідэрка.

Яна зьвярнулася да кіраўніка Расеі: " Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расейскім салдатам быць на нашай зямлі і весьці вайну супраць Украіны, ніколі ня зробіць Беларусь вашай. Мы самастойны народ і краіна і будзем адстойваць сваю незалежнасьць«.

20 чэрвеня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме прэзыдэнт Расеі ў кантэксьце вайны супраць Украіны заявіў: «Ведаеце, у нас ёсьць такая старадаўняя — гэта не прымаўка, не прытча — а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага расейскага салдата, то наша».

  • 24 лютага 2022 года ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі расейскае войска, якое брала ўдзел у манэўрах «Саюзная рашучасьць — 2022», уварвалася ва Ўкраіну. Сёлета на верасень у Беларусі заплянаваныя беларуска-расейскія манэўры «Захад-2025», якія суседнія краіны Балтыі, Польшча і Ўкраіна разглядаюць як пагрозу сваёй бясьпецы. У той жа час прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што гэтыя вучэньні не ёсьць нешта асаблівае, «яны проста адлюстроўваюць агульную агрэсіўную пазыцыю Расеі але не скіраваныя на эскаляцыю канфлікту з NATO».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG