Там ад выбуху абрынуўся пад’езд 5-павярховага дому. Загінулі 7 чалавек і яшчэ 31 атрымалі раненьні.
У Белай Царкве, што за сто кілямэтраў на поўдзень ад украінскай сталіцы, загінула жанчына 1957 году нараджэньня. Яшчэ 8 пацярпелі.
Зафіксаваныя прамыя пацэльваньні ў шасьці месцах, а таксама падзеньне абломкаў на 25 месцаў у Кіеве і Кіеўскай вобласьці. Пашкоджаны дамы, лякарні, аўтамабілі, уваход у мэтро.
Падобны ўдар Расея нанесла менш як тыдзень таму, 17 чэрвеня. Тады ў Кіеве таксама быў узарваны пад’езд жылога дому. У выніку той атакі ў Кіеве загінулі 28 чалавек (у тым ліку жыхары 23 зьнішчанага пад’езду) і больш за 140 атрымалі раненьні. Найстарэйшай загінулай быў 91 год, а наймаладзейшай ахвяры — 22 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя расейскія абстрэлы Днепрапятроўскай вобласьці. У Кіеве завяршылі пошукі загінулых 17 чэрвеня