«Дзякуй вам, прэзыдэнт Трамп!» Прэзыдэнт ЗША апублікаваў навіну пра вызваленьне Ціханоўскага

Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial апублікаваў навіну з тэлеканалу Sky пра вызваленьне колішняга прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Сяргея Ціханоўскага.

У паведамленьні была спасылка на падзякі амэрыканскаму кіраўніцтву ў допісе Сьвятланы Ціханоўскай, і прэзыдэнт ЗША пачаў свой допіс з цытаваньня падзякі сабе.

21 чэрвеня спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку колішняга прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Сяргея Ціханоўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША з Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вызваліўшы Ціханоўскага, улады разьлічваюць нэўтралізаваць нацыянальную лідэрку». Аналіз Валера Карбалевіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў